• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Львове беларусы і ўкраінцы выказалі салідарнасць са зняволенымі Лукашэнкам журналістамі

    На заклік Беларускай асацыяцыі журналістаў удзельнікі і ўдзельніцы медыйнай панэлі беларуска-ўкраінскага экспертнага форуму імя Астрожскіх скончылі мерапрыемства акцыяй салідарнасці са зняволенымі медыйшчыкамі.

    Удзел у акцыі салідарнасці ўзялі такія вядомыя асобы, як Віталь Портнікаў, Яўген Магда, Юрый Кміць і многія іншыя.

    Нагадаем, за кратамі ў Беларусі знаходзяцца 33 прадстаўнікі і прадстаўніцы медыя.

    Марафон салідарнасці з імі стартаваў па ініцыятыве БАЖ у Вільні 3 траўня. На дадзены момант акцыі падтрымкі прайшлі ўжо ў 16 краінах свету.

    БАЖ заклікае калег ва ўсім свеце падтрымаць акцыю салідарнасці!

    Вы можаце раздрукаваць ПАРТРЭТЫ зняволеных калег, сфатаграфавацца з імі ў пазнавальных месцах вашага горада (не ў Беларусі) і апублікаваць у сацыяльных сетках з тэгамі #СвабодуЖурналістам і #BecauseThe­Jour­nal­ist, а таксама даслаць нам на адрас office@baj.media ці intercomm@baj.media .

    #СвабодуЖурналістам
    #BecauseThe­Jour­nal­ist

    Чытайце яшчэ:

    6 лістапада Марына Золатава адзначае Дзень народзінаў. Трэці год за кратамі

    Выкрывайце правільна: аналіз і дэканструкцыя прапагандысцкіх наратываў

    «Паглядзіце мне ў вочы». З’явіўся поўны тэкст апошняга слова рэдактара Манцэвіча

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці