Палітвязень і блогер Сяргей Пятрухін ускрыў сабе вены ў магілёўскім СІЗА
11 сакавіка 2021
На такі крок блогер пайшоў, каб не патрапіць у камеру з "нізкім статутам". За гэта яго адправілі ў карцэр да 17 сакавіка.
Пра тое, што беларускі блогер Сяргей Пятрухін, які сядзіць у магілёўскім СІЗА, знаходзіцца ў карцэры, першым даведаўся старшыня магілёўскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Шанцаў.
Пра здарэнне паведаміў сайт DW.
Ні ў яго, ні ў ягоных калегаў кантралёры СІЗА не прынялі перадачу для вязня і патлумачылі, што той знаходзіцца ў карцэры. «Тады я ўсё гэта распавёў адвакату, і яна яго сёння наведала», – заявіў Шанцаў у чацвер, 11 сакавіка.
Адвакат ад зносін са СМІ катэгарычна адмовілася і забараніла даваць журналістам свае кантакты. Аднак сястра Сяргея Петрухіна Алена Салавей раскрыла некаторыя падрабязнасці інцыдэнту. Яшчэ 25 лютага Сяргея Петрухіна раптам перавялі ў іншую камеру, якая па санітарным стане рэзка кантраставала з тымі, дзе ён знаходзіўся раней.
Акрамя таго, у камеры знаходзіліся два чалавекі, адзін з якіх, на думку Пятрухіна, меў яўныя праблемы з псіхічным здароўем, а другі прызнаўся, што абвінавачаны ў згвалтаванні падлетка. Адсюль палітвязень зрабіў выснову, што адміністрацыя вырашыла націснуць на яго, адправіўшы ў камеру з арыштаванымі з «нізкім статусам». Паводле неафіцыйнай турэмнай традыцыі, у выпадку доўгага знаходжаньня ў такім месцы гэты статус атрымаў бы і ён.
Петрухіну пагражае да трох гадоў калоніі.
Пятрухін запатрабаваў ад начальства перавесці яго ў іншую камеру. А пасля адмовы дастаў лязо з брытвы і парэзаў руку ў трох месцах. Медыкі наклалі яму тры швы, але адміністрацыя СІЗА за такую правіннасць адправіла блогера ў карцэр — з 27 лютага па 17 сакавіка.
Суд над брэсцкімі блогерамі Сяргеем Пятрухіным і Аляксандрам Кабанавым пачаўся ў судзе Кастрычніцкага раёна Магілёва 11 лютага. Аднак на першым жа паседжанні абвінавачаных выдалілі з залы і матэрыялы зачытваюцца без іх прысутнасці. Ім пагражае да трох гадоў калоніі. Пятрухіна, у прыватнасці, абвінавачваюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, абразе прадстаўніка ўлады, абразе суддзі.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
17 000 еўра сабралі чытачы для рэдакцыі Reform.by
26.12.2023
КДБ прызнаў «экстрэмісцкімі фармаваннямі» медыі Магілёўшчыны
05.12.2023
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, на волю выйшаў журналіст Генадзь Мажэйка
18.12.2023
Следчы камітэт распачаў спецвытворчасць у дачыненні да журналіста Уладзіміра Хільмановіча
14.03.2024