• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сярод 20 беларускіх экспертаў, у дачыненні да якіх адкрытая «спецвытворчасць», — тры прадстаўнікі медыясферы

    Новая хваля рэпрэсій, што назіраецца апошнія дні ў Беларусі, не магла не зачапіць прадстаўнікоў медыяў. Цяпер Следчы камітэт распачаў шэраг крымінальных спраў супраць тых, каго яны чамусьці палічылі аналітыкамі Святланы Ціханоўскай. 

    Учора, 24 студзеня, Следчы камітэт распачаў «спецвытворчасць» у дачыненні да 20-ці чалавек. Іх абвінавачваюць у тым, што яны «прымалі актыўны ўдзел у выпрацоўцы і рэалізацыі канцэпцыі дэструктыўнай дзейнасці, накіраванай на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, а таксама садзейнічалі ўзбуджэнню сацыяльнай варожасці і варажнечы ў грамадстве».

    У спісе — паважаныя і дасведчаныя людзі, якія рэгулярна выступаюць у публічнай прасторы: сацыёлагі, даследчыкі, палітолагі. Гэта эксперты, якія паслядоўна распавядаюць, да чаго вядзе рэжым Лукашэнкі, як гэтаму супрацьстаяць і што трэба зрабіць у Новай Беларусі.

    У прыватнасці, у спісе фігуруе Ганна Красуліна — прэс-сакратарка Святланы Ціханоўскай, журналіст і аналітык «Радыё Свабода» Юрый Дракахруст, былая журналістка «Радыё Свабода» і тэлеканала «Белсат» Ганна Любакова. Іх абвінавачваюць па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэксу. Гэта тыповыя фармулёўкі, якія выкарыстоўваюцца ў дачыненні да апанентаў улады: «распальванне сацыяльнай варожасці», «заклік да захопу ўлады», «замова з мэтай захопа ўлады».

    Чытайце яшчэ:

    Затрыманы былы журналіст і палітвязень Сяргей Гардзіевіч

    Затрымалі былую журналістку catholic.by Аксану Ючкавіч

    У Віцебску затрымалі былога выдаўца і распаўсюджвальніка незалежнай прэсы Барыса Хамайду

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці