3749

"Акадэмія студэнцкага лідэрства" запрашае

15.09.2015 Крыніца: cdsi.by

«Цэнтр развіцця студэнцкіх ініцыятыў» запрашае актыўных студэнтаў 1-3 курсаў далучыцца да адукацыйнай праграмы "Акадэмія студэнцкага лідэрства", якія неабыякавыя да студэнцкіх праблемах і хацелі б іх вырашаць.

Падчас навучання ўдзельнікі атрымаюць:

- Веды аб студэнцкіх рухах ў свеце і Беларусі, адукацыйных сістэмах у розных краінах;

- Навыкі практычнага лідэрства: праца з камандай, тайм-менеджмент, перамовы, публічныя выступленні і зносіны з журналістамі;

- Магчымасць абмену вопытам і знаёмства з лідэрамі еўрапейскіх студэнцкіх арганізацый;

- Падтрымку ў реалізацыі ўласных ідэй.

У межах праграмы можна выбраць адзін з чатырох накірункаў навучання: абарона правоў студэнтаў, павышэнне якасці адукацыі, беларусізацыя вышэйшай адукацыі, студэнцкія СМІ; альбо прапанаваць свою ўласную ідэю.

Навучанне будзе праходзіць у форме інтэрактыўных семінараў (праца ў групах, мадэляванне, ролевыя гульні, прагляд фільмаў і г.д.).

Агульны тэрмін навучання - з кастрычніка па снежань 2015.

На працягу гэтага часу пройдзе тры семінары, удзел у кожным з'яўляецца абавязковым.

У ролі трэнераў выступяць вядомыя еўрапейскія і беларуcкія  эксперты ў галіне вышэйшай адукацыі, правоў студэнтаў і дзеянняў у абарону грамадскіх інтарэсаў.

Уводныя семінары пройдуць у Мінску (27 і 28 верасня), Гродна (30 верасня) і Гомелі (2 кастрычніка).

Прыём заявак сканчаецца за два дні да кожнага з семінараў.

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся +375 29858 97 03 (Зміцер), BelStudAcademy@gmail.com.

Запоўніць анкету можна па спасылцы: https://docs.google.com/forms/d/1IeF176lLAjUa6PjqAdpAnsv2tziSzKXErZqmxh55XmI/viewform

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!