Праграма стыпендый імя Рэйгана-Фаселла (да 1 кастрычніка)
Стыпендыяльная праграма імя Рэйгана-Фаселла (Reagan-Fascell Democracy Fellows Program), арганізаваная Нацыянальным фондам падтрымкі дэмакратыі (NED), дае ўдзельнікам магчымасць больш даведацца аб дэмакратыі і аб тым, што яны могуць зрабіць у яе падтрымку.
Стыпендыяты праграмы правядуць пяць месяцаў на Міжнародным форуме дэмакратычных даследаванняў у Вашынгтоне. Праграма будзе праходзіць з 1 сакавіка па 31 ліпеня 2022 года або з 1 кастрычніка 2022 года па 28 лютага 2023 года. Для ўдзелу неабходна добра валодаць ангельскай мовай.
Журналісты ўсяго свету, зацікаўленыя ў пытаннях дэмакратыі, могуць падаць заяўкі на ўдзел у гэтай стыпендыяльнай праграме.
Удзельнікі атрымаюць штомесячную стыпендыю, медыцынскую страхоўку і кампенсацыю кошту авіябілетаў у абодва канца.
Дэдлайн — 1 кастрычніка.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
![](https://baj.media/wp-content/themes/baj/assets/images/telegram-logo.jpg)
Больш матэрыялаў