• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Tribuna.com шукае рэдактара стужкі навін

    Рэдакцыя шукае чалавека, які будзе сачыць за беларускімі і замежнымі крыніцамі, рыхтаваць і адаптаваць навіны, а таксама аператыўна адпраўляць push-паведамленні з галоўнымі інфанагодамі.

    Фота: Siarhei Nester / pexels.com

    Ёсць магчымасць як поўнай, так і частковай занятасці. Вакансія падыдзе тым, хто жыве за межамі Беларусі. Усе ўмовы абмяркоўваюцца пасля сумоўя.

    Абавязкі:

    • напаўненне стужкі навін;
    • напісанне ўласных навін;
    • маніторынг беларускіх крыніц і агрэгацыя кантэнту;
    • адсочванне замежных крыніц, пераклад і адаптацыя навін;
    • адпраўка push-паведамленняў з самымі гарачымі навінамі.

    Патрабаванні:

    • веданне спартыўнай спецыфікі і любоў да спорту ў цэлым;
    • пісьменная беларуская мова;
    • здольнасць хутка думаць, хутка дзейнічаць і агульная стрэсаўстойлівасць;
    • увага да дробязяў;
    • самадысцыпліна для аддаленай працы;
    • наяўнасць досведу працы ў СМІ або вельмі-вельмі моцнае жаданне рабіць кар’еру ў медыя.

    Умовы:

    • гнуткі графік;
    • асобная аплата за дадатковыя віды работ;
    • сумеснае абмеркаванне матэрыяльнай узнагароды;
    • дружны калектыў, які за праўду.

    Рэзюмэ дасылайце на by.jobs@tribuna.com з тэмай «Рэдактар стужкі навін».

    Блог на Tribuna.com, а таксама тэкст пра тое, чаму трэба звярнуць увагу менавіта на вас, могуць стаць дадатковымі плюсамі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Фінансавая падтрымка пацярпелых ад рэпрэсій (дэдлайн — 31 траўня)

    Еўрапейскі саюз у рамках праграмы EU4Belarus – SALT (Sup­port for Advanced Learn­ing and Train­ing) абвяшчае запуск наступнага раўнду праграмы падтрымкі для беларусаў і беларусак, якія пацярпелі ад палітычных пераследаў і страцілі крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі.
    14.04.2026
    Акцэнты

    Адкрыты набор у Інкубатар медыястартапаў «Публікуй! Камунікуй!» (дэдлайн — 10 чэрвеня)

    Інкубатар — гэта праграма падтрымкі для беларускіх медыяпраектаў у выгнанні, якія ствараюць кантэнт, адрасаваны найперш аўдыторыі ўнутры Беларусі. Калі вы ўжо рэалізуеце такі праект (не больш за тры гады) альбо плануеце хутка яго распачаць — арганізатары запрашаюць запоўніць форму заяўкі на ўдзел у Інкубатары і атрымаць фінансавую падтрымку.
    08.06.2026
    Акцэнты

    Media Ethics Lab. Этыка ў рэальнай працы журналіста і рэдакцыі (рэгістрацыя — да 4 траўня)

    Як працаваць, калі любы матэрыял можа нашкодзіць — крыніцам, рэдакцыі або вам асабіста? Як у рэальнасці, дзе ціск і рызыкі сталі нормай, балансаваць паміж бяспекай і правам грамадства на інфармацыю? Запрашаем журналістаў і журналістак, рэдактараў і рэдактарак — усіх, хто працуе з медыякантэнтам, на пяць практычных анлайн-модуляў Media Ethics Lab.
    28.04.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.