• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Відэажурналісты могуць падаць свае працы на конкурс у Паўднёвай Карэі The Hinzpeter Awards. Дэдлайн 27 ліпеня

    Прэмія Hinzpeter Awards заснаваная, каб прызнаць і ўшанаваць відэажурналістаў, якія шукаюць праўду, абараняюць правы чалавека і змагаюцца за справядлівасць як фіксатары рэальнасці і летапісцы гісторыі.

    Цырымонія ўзнагароджвання Hinzpeter Awards прызначана на 27 кастрычніка гэтага года ў Паўднёвай Карэі.

    Відэажурналісты-фрылансеры альбо відэажурналісты, якія працуюць у СМІ могуць падаць сваю заяўку для ўдзелу ў конкурсе. Відэаматэрыялы мусяць закранаць пытанні правоў чалавека.

    Дасылаць можна толькі відэа, якія ўпершыню трансляваліся па тэлевізары альбо іх прэм’ера адбылася ў мнтэрнэце паміж 1 студзеня 2020 года і 31 мая 2021 года.

    Узнагароды будуць прысуджаць у некалькіх катэгорыях. Пераможца ў кожнай катэгорыі атрымае 10 000 долараў.

    Падрабязна пра прэмію Hinzpeter Awards чытайце ТУТ

     Дэдлайн падачы матэрыялаў на конкурс — 27 ліпеня

    Hinzpeter Awards заснаваная на знак памяці і адзнакі працы відэажурналіста Юджына Хінзпетара (Jür­gen Hinzpeter). Хінзпетар  — нямецкі журналіст, найбольш вядомы сваёй працай па асвятленню паўднёвакарэйскіх тэмаў. Хінзпетар быў рэпарцёрам ARD і адзіным журналістам, які здымаў масавыя забойствы падчас паўстання Кванджы ў Паўднёвай Карэі ў 1980 г. Яго кадры былі дастаўленыя ў Германію і трансляваліся па ўсім свеце.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как взламывают аккаунты в Telegram, Signal и Proton

    Sig­nal и Pro­ton: эти сервисы кажутся максимально защищенными. Когда ваша работа завязана на эти сервисы, создается ощущение, что вы уже «в домике». К сожалению, это не так, скорее даже наоборот: именно в Sig­nal и Pro­ton  хакеры взламывают журналистов и активистов.
    09.06.2025
    Акцэнты

    7 способов, которыми российский мессенджер Max следит за пользователями

    Max – это мессенджер, созданный российским холдингом VK по заказу российских властей. Его представляют как «национальную альтернативу» Telegram, What­sApp и другим популярным приложениям, которые в РФ заблокированы или ограничены. В августе Max неожиданно появился в топе беларуского Google Play. Однако пользоваться этим приложением небезопасно.
    07.10.2025
    Акцэнты

    Фінансавая падтрымка пацярпелых ад рэпрэсій (дэдлайн — 30 верасня)

    Еўрапейскі саюз у рамках праграмы EU4Belarus – SALT (Sup­port for Advanced Learn­ing and Train­ing) абвяшчае запуск праграмы падтрымкі для беларусаў і беларусак, якія пацярпелі ад палітычных пераследаў і страцілі крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі.
    21.04.2025
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці