• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прынялі эстафету. У Беластоку падтрымалі зняволеных журналістаў

    За апошнія дні Марафон салідарнасці, ініцыяваны БАЖ, прайшоў у некалькіх гарадах: Прага, Лондан, Таронта. Таксама акцыю правялі ў блізкім для Беларусі Беластоку.

    Гэтым разам у Марафоне салідарнасці прынялі ўдзел журналісткі Зоя Хруцкая, Яўгенія Доўгая, Ірына Купцэвіч, Наста Уткіна, паэтэса Ганна Комар і праваабаронца Леанід Судаленка. Ужо па старой добрай традыцыі яны ўзялі ў рукі партрэты зняволеных журналістаў, каб падтрымаць калегаў.

    — Далучыцца да акцыі — самае маленькае, што я магла зрабіць у падтрымку зняволеных журналістаў і журналістак, — сказала Ганна Комар. — У зняволенні вельмі важна ведаць, што пра цябе памятаюць. А калі ты журналіст ці журналістка і выконваеш працу, важную для мільёнаў людзей, то важна, каб хоць некаторыя людзі з гэтых мільёнаў выказвалі салідарнасць.

    Нагадаем, у Польшы Марафон салідарнасці ужо праходзіў — падчас фестывалю абуджаных «Тутака». На знак падтрымкі журналістаў, якія знаходзяцца за кратамі, удзельнікі акцыі — палітыкі, музыкі, культурныя дзеячы, рэпарцёры — ўзнялі іх партрэты.

    БАЖ заклікае калег ва ўсім свеце падтрымаць акцыю салідарнасці!

    Вы можаце раздрукаваць ПАРТРЭТЫ зняволеных калег, сфатаграфавацца з імі ў пазнавальных месцах вашага горада (не ў Беларусі) і апублікаваць у сацыяльных сетках з тэгамі #СвабодуЖурналістам і #BecauseThe­Jour­nal­ist, а таксама даслаць нам на адрас  office@baj.media ці intercomm@baj.media .

    .

    #СвабодуЖурналістам
    #BecauseThe­Jour­nal­ist

    Чытайце яшчэ:

    Акцыя на фэсце «Тутака»: Ціханоўская, Латушка, Івулін і іншыя падтрымалі зняволеных журналістаў

    «Трымаемся праўды, трымаемся разам!» З Вільні стартаваў марафон салідарнасці са зняволенымі калегамі

    «34. Гэта не лічбы, а нашы сябры і блізкія за кратамі». Марафон салідарнасці са зняволенымі журналістамі працягваецца

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае

    Кропкі сувязі: на Медыякэмпе зладзілі акцыю салідарнасці з палітзняволенымі калегамі

    24.08.2026
    Акцэнты

    На фэсце «Тутака» нагадалі пра палітзняволеных беларускіх журналістаў

    На фэсце «Тутака» адбылася акцыя салідарнасці са зняволеным журналістам Ігарам Ільяшом, які 18 ліпеня сустрэў свой Дзень нараджэння за кратамі, і іншымі зняволенымі журналістамі і журналісткамі ў Беларусі.
    19.07.2026
    Акцэнты

    Медыякэмп’2026. Фотагалерэя

    Беларускія журналісты зноў сабраліся разам пад Вільняй на Медыякэмп «Кропкі сувязі», які адрадзіў даўнюю традыцыю нефармальных сустрэч сябраў Беларускай асацыяцыі журналістаў. Для супольнасці, якая апынулася ў вымушанай эміграцыі, гэты дзень стаў магчымасцю не толькі выйсці з руціны, але і праявіць сапраўдную салідарнасць з тымі, хто зараз знаходзіцца за кратамі. Рэпартаж пра Медыякэмп чытайце ў нашым […]
    26.08.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.