• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ініцыятыва Dissidentby назвала Андрэя Гнёта палітвязнем

    Ініцыятыва Dis­si­dent­by, якая дапамагае палітвязням, прызнае Андрэя Гнёта палітвязнем і заклікае яму дапамагчы. Мужчыну арыштавалі ў Сербіі па запыце беларускіх уладаў.

    Dissidentby прызнала Андрэя Гнёта палітвязнем

    Андрэй Гнёт. Фота з асабістага архіва

    Андрэй Гнёт – рэжысёр і журналіст, палітычны актывіст і сузаснавальнік свабоднай асацыяцыі спартоўцаў SOS BY, якая прызнаная ў Беларусі «экстрэмісцкім фармаваннем».

    Ён быў арыштаваны ў Сербіі ў кастрычніку 2023 года на падставе ордара Інтэрполу, які быў выдадзены на запыт Беларусі. З таго часу да 6 чэрвеня 2024 года ён знаходзіўся пад вартай. У зняволенні ў яго пачаліся сур’ёзныя праблемы са здароўем – часткова паралізавала нагу.

    З 6 чэрвеня ён знаходзіцца ў Сербіі пад хатнім арыштам. 13 чэрвеня Андрэй Гнёт паведаміў «Белсату», што Вышэйшы суд Сербіі пастанавіў выдаць яго ў Беларусь.

    «Яны не маюць права мяне экстрадаваць сёння, яшчэ павінны быць фармальныя працэдуры з боку суда другой інстанцыі, і трэцяя інстанцыя – подпіс міністра юстыцыі. Два рашэнні суда першай і другой інстанцыі павінны легчы на стол міністра юстыцыі, і ён павінен прыняць фінальнае рашэнне, экстрадаваць мяне ці не. Але цяпер сітуацыі вельмі-вельмі небяспечная, я ў адным кроку ад таго, каб апынуцца на шляху да смерці», – сказаў Андрэй Гнёт.

    У яго падтрымку выступілі дэмакратычныя сілы Беларусі. Таксама дырэктар Amnesty Inter­na­tion­al па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі Мары Страдэрс выказалася супраць яго выдачы Сербіяй уладам Беларусі.

     
    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці