Магчымасці
Стыпендыя Safe Haven і рэзідэнцыя ў Амстэрдаме (дэдлайн — 14 снежня)
Стыпендыя Safe Haven ад NIAS (Netherlands Institute for Advanced Study) падтрымлівае навукоўцаў, мастакоў, пісьменнікаў і журналістаў, якія не могуць бяспечна працаваць у сваёй краіне.
Двухдзённы трэнінг «Што можна і нельга журналісту ў Літве» (дэдлайн — 25 лістапада)
Калі вы працуеце ў беларускім медыя ў Літве і хочаце лепш разумець, як не парушаць нормы права — БАЖ запрашае на двухдзённы трэнінг для беларускіх журналістаў і рэдактараў «Што можна і нельга журналісту ў Літве».
Стажыроўка ў Deutsche Welle ў Боне і Берліне (дэдлайн — 17 лістапада)
Пачаўся прыём заявак на стажыроўку ў DW на 2028–2029 гады. Пачаткоўцы ў журналістыцы могуць падаць заяўку на ўдзел у гэтай двухмоўнай праграме ў розных рэдакцыйных аддзелах DW у Берліне, Боне і адным з замежных бюро.
Прыём заявак на прэмію IPI-IMS у галіне свабоды прэсы-2027 (дэдлайн — 15 снежня)
Міжнародны інстытут прэсы (IPI) і арганізацыя IMS (International Media Support) абвяшчаюць прыём заявак на атрыманне ўзнагарод «Лаўрэат у галіне свабоды прэсы» (IPI-IMS Press Freedom Laureate) і «Піянер свабодных СМІ» (Free Media Pioneer) за 2027 год.
The Human Thread — гранты National Geographic да 100 000 USD (дэдлайн — 1 снежня)
National Geographic прапануе людзям ад 18 гадоў з розных краін распавесці гісторыі праз фатаграфію, кіно, журналістыку, падкасты, вусную гісторыю і іншыя медыя. Арганізатары аддаюць перавагу тым, хто сам належыць да супольнасці, пра якую расказвае, або мае з ёй даўнія і трывалыя сувязі.
Конкурс на ўдзел у праграме Fotofestiwal у Лодзі (дэдлайн — 30 лістапада)
Конкурс не мае тэматычных ці ўзроставых абмежаванняў. Шэсць пераможцаў атрымаюць магчымасць прадставіць свае працы аўдыторыі Міжнароднага фестывалю фатаграфіі, які пройдзе ў чэрвені 2027 года ў Лодзі (Польшча). Унёсак за падачу заяўкі складае 15 еўра за кожны праект.
Віртуальны забег ад Hrodna.life ў падтрымку незалежнай гродзенскай журналістыкі (да 30 лістапада)
Беларускае медыя ў выгнанні Hrodna.life працягвае першы міжнародны віртуальны забег «След Святого Губерта». Праект мае на мэце аб’яднаць гродзенцаў і ўсіх, хто любіць Гродна, па ўсім свеце, а таксама сабраць сродкі на працяг працы рэдакцыі. Новы дэдлайн — да 30 лістапада.
«Ад думкі да публічнай пазіцыі»: Кампус палітычнай навукі адкрывае набор на праграму Think Tank Gym (дэдлайн — 10 лістапада)
Кампус палітычнай навукі абвяшчае пачатак прыёму заявак на адукацыйную праграму Think Tank Gym для моладзі ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў. Праграма скіраваная на фармаванне новага пакалення экспертаў, аналітыкаў, журналістаў і грамадскіх лідараў.
Еўрапейскі фестываль журналістыкі і свабоды СМІ ў Салоніках (26–28 лістапада)
Еўрапейскі фестываль Voices прысвечаны свабодзе медыя і развіццю медыяграматнасці. Журналістаў, медыяспецыялістаў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці запрашаюць прыняць удзел.
Фестываль JournalismAI пра сувязі ШІ і медыя (17–18 лістапада)
Фестываль JournalismAI — гэта сустрэча журналістаў, кіраўнікоў рэдакцый і спецыялістаў па тэхналогіях, каб падзяліцца тым, што на практыцы, а не ў тэорыі, азначае штучны інтэлект для медыяў.
Rory Peck Trust прымае заяўкі на антыкрызісныя гранты для журналістаў-фрылансераў
Міжнародная дабрачынная арганізацыя Rory Peck Trust працягвае прыём заявак на Crisis Fund — праграму экстранай фінансавай падтрымкі для журналістаў-фрылансераў, якія апынуліся ў крызіснай сітуацыі праз сваю прафесійную дзейнасць.
Гранты для медыяпраектаў на тэму гендэрнай роўнасці ад Pulitzer Center
Цэнтр Пуліцэра прымае заяўкі на праекты, якія даследуюць пытанні гендарнай роўнасці і пашырэння правоў жанчын і дзяўчат — з акцэнтам на журналістыку дадзеных і журналісцкія расследаванні.
Адкрыты набор на стыпендыю імя Святланы Ціханоўскай у Аўстрыі (дэдлайн — 31 сакавіка)
Беларусы і беларускі, якія плануюць пачаць навучанне восенню 2027 года, могуць падацца на стыпендыяльную праграму Цэнтра менеджмента Інсбрука (MCI).
Адкрыты конкурс артыкулаў у рамках ініцыятывы In Varietate Concordia
Еўрапейскі цэнтр культурнай спадчыны запрашае еўрапейскую культурную і інтэлектуальную супольнасць падзяліцца сваімі ідэямі, поглядамі і рашэннямі складаных праблем, якія стаяць сёння перад нашымі дэмакратыямі, у рамках адкрытага конкурсу артыкулаў у рамках ініцыятывы In Varietate Concordia.
Гранты Еўрапейскага фонду за дэмакратыю
Еўрапейскі фонд за дэмакратыю (European Endowment for Democracy, EED) падтрымлівае ініцыятывы, якія спрыяюць развіццю дэмакратыі, грамадзянскай актыўнасці і плюралістычнай палітычнай сістэмы ў краінах Еўрапейскага суседства і за яго межамі.
Архіў магчымасцяў
Анджэй Пачобут выступіць у Львове. Мадэруе сустрэчу Аліна Рудзіна
Цэнтр памежжа УКУ сумесна з Цэнтрам польскай культуры ў Львове і Фундацыяй прамоцыі палякаў на Усходзе пры ўдзеле прадстаўнікоў беларускай супольнасці Львова запрашаюць на сустрэчу з Анджэем Пачобутам — беларускім журналістам, грамадскім дзеячам, былым палітычным зняволеным рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Воркшоп «Асаблівасці беларускага OSINT. Як даследаваць Беларусь на адлегласці» (рэгістрацыя — да 2 лістапада)
З чаго пачаць і дзе шукаць дадзеныя пра Беларусь, калі знаходзішся па-за яе межамі – абмяркуем на воркшопе з журналістам-расследвальнікам Андрэем Шаўлюгам. Запрашаем журналістаў без досведу OSINT, а таксама тых, хто ўжо выкарыстоўвае ў сваёй працы OSINT, але хацеў бы далей развівацца ў дадзеным кірунку.
Journalism Lab: анлайн-заняткі для рэдакцый па выкарыстанні штучнага інтэлекту (дэдлайн — 2 лістапада)
Запрашаюць падаць заяўку на ўдзел у Journalism Lab — бясплатнай навучальнай праграме для рэдакцый, якія хочуць даследаваць магчымасці лічбавых інструментаў і штучнага інтэлекту ў журналістыцы.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.