• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Заклікаем аднавіць свабоду прэсы». У Аўстраліі падтрымалі зняволеных беларускіх журналістаў

    На далёкім кантыненце далучыліся да ініцыяванага БАЖ Марафону салідарнасці са зняволенымі беларускімі журналістамі. Такім чынам аўстралійскі «Альянс медыя, забаў і мастацтваў» (MEAA) падтрымаў кампанію, што распачалася ў траўні з Вільні.

    «Камітэт нацыянальнай секцыі MEAA прыняў рэзалюцыю ў падтрымку сябраў БАЖ, якія сутыкнуліся з жорсткім пераследам з боку ўладаў, аж да турэмнага зняволення», — паведамілі ў сацсетках чальцы альянсу.

    Таксама яны заклікалі вызваліць журналістаў, якія знаходзяцца ў месцах зняволення, і аднавіць свабоду прэсы.

    Нагадаем, Марафон салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі рэпарцёрамі стартаваў у Вільні 3 траўня з сумеснай акцыі Беларускай асацыяцыі журналістаў і Саюза журналістаў Літвы.

    Раней да акцыі далучыліся арганізацыі і фонды ў Германіі, Швецыі, Фінляндыі, Даніі ды іншых краінах. А таксама прыватныя асобы, напрыклад, рэжысёр з ЗША Эрні Барбараш.

    БАЖ заклікае калег ва ўсім свеце падтрымаць акцыю салідарнасці!

    Вы можаце раздрукаваць ПАРТРЭТЫ зняволеных калег, сфатаграфавацца з імі ў пазнавальных месцах вашага горада (не ў Беларусі) і апублікаваць у сацыяльных сетках з тэгамі #СвабодуЖурналістам і #BecauseThe­Jour­nal­ist, а таксама даслаць нам на адрасoffice@baj.media ці intercomm@baj.media .

    #СвабодуЖурналістам
    #BecauseThe­Jour­nal­ist

    Чытайце яшчэ:

    Рэжысёр з ЗША: «Вырашыў далучыцца да Марафону салідарнасці, каб падтрымаць Ларысу Шчыракову»

    «Беларусы зноў пачнуць чытаць газеты, калі зразумеюць, што там пішуць праўду». Гутарка з Віктарам Марчуком

    «Трымаемся праўды, трымаемся разам!» З Вільні стартаваў марафон салідарнасці са зняволенымі калегамі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці