• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Суд не знайшоў экстрэмізму ў артыкулах “Вечернего Могилёва”

    Суд Ленінскага раёна Магілёва 18 снежня прыйшоў да высновы, што  публікацыі газеты “Вечерний Могилёв”, у якіх Міністэрства інфармацыі выявіла гамафобныя выказванні, не з’яўляюцца экстрэмісцкімі.

    Сваё рашэнне суддзя Аляксандр Бушкевіч вынес, грунтуючыся на заключэнні экспертызы, якую правялі эксперты Упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.

    Згодна гэтаму заключэнню, “у матэрыялах, размешчаных на Інтэрнэт-рэсурсе vecherniy-mogilev.by “Судны дзень. Лірычных пачуццяў нацягнутыя струны” і “У ва што выліваецца нецярпімасць да вычварэнцаў?” выказванняў пабуджальнага характару, якія заклікаюць да гвалтоўных дзеянняў (дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды) гетэрасексуалаў ў дачыненні да чалавека альбо групы асоб, аб’яднанай па прыкмеце прыналежнасці да гомасексуалаў ці падтрымліваючых падобныя дзеянні, не маецца”.

    Сваю выснову супрацоўнікі Упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці агучылі на судзе 18 снежня.

    Раней экспертная камісія па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці ў ёй прыкмет праявы экстрэмізму пры Міністэрстве інфармацыі прыйшла да высновы, што два згаданыя вышэй артыкулы, апублікаваныя ў газеце “Вечерний Могилёв” і на сайце выдання ў 2015–2016 гадах, утрымліваюць прыкметы экстрэмізму.

    У выніку суд прыняў пад увагу вынікі апошняй экспертызы і адмовіўся задаволіць патрабаванні міліцыі і прыцягнуць “Вечерний Могилёв” да адказнасці.

    Разгляд справы супраць газеты “Вечерний Могилёв” у судзе Ленінскага раёна Магілёва распачаўся 8 ліпеня 2019 года.  Ён прыпыняўся некалькі разоў з‑за хадайніцтваў юрыста газеты Станіслава Леўчанкі аб правядзенні паўторных экспертыз. У рэшце рэшт газета “Вечерний Могилёв” змагла дамагчыся станоўчага для сябе рашэння суда.

    Супрацоўнікі Ленінскага РАУС Магілёва могуць абскардзіць рашэнне суддзі Бушкевіча ў Магілёўскім абласным судзе.

    «Вечерний Могилёв» выдаецца з 1992 года, газета выходзіць два разы на тыдзень. Галоўны рэдактар выдання — Надзея Леўчанка. Газета неаднаразова трапляла ў скандалы ў сувязі са сваімі публікацыямі, скіраванымі супраць прадстаўнікоў ЛГБТ.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці