• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Аўстралійскі тэлежурналіст узяў удзел у Марафоне салідарнасці, падтрымаўшы Анджэя Пачобута

    Марафон салідарнасці са зняволенымі журналістамі працягваецца. На гэты раз акцыю, ініцыяваную БАЖ, падтрымаў аўстралійскі журналіст Сціў Кэнан, які цяпер жыве ў Лондане. Ён узначальвае еўрапейскае бюро тэлеканала ABC.

    Анджэй Пачобут – адзін з 33 журналістаў, якія цяпер знаходзяцца за кратамі ў Беларусі – дыктатуры, якую падтрымлівае Пуцін у цэнтры Еўропы, – напісаў у Twit­ter (X) Сціў Кэнан. – Яму прысудзілі 8 гадоў пазбаўлення волі. Падтрымайце Беларускую асацыяцыю журналістаў.

    На акаўнт журналіста, які раней быў карэспандэнтам тэлеканала, рэпарцёрам аддзела расследаванняў і тэлевядучым, падпісаныя больш за 28 тысяч чалавек.

    Журналіст даволі добра ведае пра нашу сітуацыю. У красавіку 2023 года ён прыязджаў у Вільню, дзе сустракаўся з беларускімі палітыкамі і журналістамі. Пасля быў апублікаваны рэпартаж, у якім аўтар нагадвае, што Беларусь лічыцца самай небяспечнай краінай у Еўропе для супрацоўнікаў медыя.

    У публікацыі Сціў Кэнан прыводзіць у прыклад гісторыю гродзенскай журналісткі Ірыны Новік, якая на сабе зазнала, што такое пераслед уладаў.

    Нагадаем, Марафон салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі рэпарцёрамі стартаваў у Вільні 3 траўня з сумеснай акцыі Беларускай асацыяцыі журналістаў і Саюза журналістаў Літвы.

    Раней да акцыі далучыліся арганізацыі і фонды ў Германіі, Швецыі, Фінляндыі, Даніі ды іншых краінах. А таксама прыватныя асобы, напрыклад, рэжысёр з ЗША Эрні Барбараш.

    БАЖ заклікае калег ва ўсім свеце падтрымаць акцыю салідарнасці!

    Вы можаце раздрукаваць ПАРТРЭТЫ зняволеных калег, сфатаграфавацца з імі ў пазнавальных месцах вашага горада (не ў Беларусі) і апублікаваць у сацыяльных сетках з тэгамі #СвабодуЖурналістам і #BecauseThe­Jour­nal­ist, а таксама даслаць нам на адрасoffice@baj.media ці intercomm@baj.media .

    #СвабодуЖурналістам
    #BecauseThe­Jour­nal­ist

    Чытайце яшчэ:

    Рэжысёр з ЗША: «Вырашыў далучыцца да Марафону салідарнасці, каб падтрымаць Ларысу Шчыракову»

    «Беларусы зноў пачнуць чытаць газеты, калі зразумеюць, што там пішуць праўду». Гутарка з Віктарам Марчуком

    «Трымаемся праўды, трымаемся разам!» З Вільні стартаваў марафон салідарнасці са зняволенымі калегамі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці